Мерапрыемства “Вясновыя святы ў малюнках”
4.04.2024г. у 7″А” класе прайшло мерапрыемства “Вясновыя святы ў малюнках” Вучні прыйшлі са сваімі малюнкамі, апавядалі пра свае любімыя вясновыя святы. Як адзначаюць іх у сваіх сем’ях.
Вясна – цудоўная пара года. Яна нясе з сабой цяпло, абуджэнне ад зімовага сну. Нездарма нашы продкі так любілі гэту пару года і імкнуліся паскорыць яе надыход. З гэтай мэтай праводзіліся нават спецыяльныя святы.
У канцы мерапрыемства правялі віктарыну, прысвечаную вясновым святам. Рабяты з задавальненнем адказвалі на пытанні. Атрымалі добры настрой ад праведзенай сустрэчы.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кулагіна А.Я.












































