Главная > Беларускамоўны чацвер > Да 125-годдзя М. Багдановіча

Да 125-годдзя М. Багдановіча

 

7У рамках Года культуры вучні 7-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 22 г. Магілева” наведалі ўстанову культуры “Магілёўская абласная бібліятэка ім. У. І. Леніна”. Вучняў цікавіла творчасць класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, якому 9 снежня спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння.

Супрацоўнікі юнацкага аддзела правялі агляд ля кніжнай выставы “Пясняр свайго часу: да юбілею паэта”, пазнаёміўшы вучняў з літаратурай аб жыцці і творчасці Максіма Багдановіча, а таксама з творамі паэта. Звярнулі ўвагу школьнікаў на тое, што гісторыя літаратуры не ведае іншага прыкладу, калі паэт, які з дзяцінства жыў у рускамоўнай асяроддзі, самастойна вывучыў мову продкаў і стаў геніем свайго народа…

Загадчык сектара замежнай літаратуры распавяла дзецям аб трох кнігах вершаў Максіма Багдановіча – “Раманс”, “Пагоня”, “Слуцкія ткачыхі”, дзе вершы выкладзены на дзесяці мовах. Дзеці паглядзелі буктрэйлер “Каб пачуў увесь свет”.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А. Я.