Прыйшлі Каляды, усе людзі рады…
19 студзеня 2017 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва” прайшло пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае Калядам, удзел у якім прынялі вучні 9-11 класаў.“Добры вечар! Шчодры вечар! Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!” – чуліся словы Шчодры. А гаспадар з гаспадыняй запрасілі ўсіх у хату, дзе гатавалася галоўная страва – куцця, запрасілі гасцей за стол з пачастункамі.
Вучні падрыхтавалі дадзенае свята, каб дапамагчы малодшым сябрам пазнаёміцца з багатай культурнай спадчынай нашых продкаў. Каляды атрымаліся цікавымі і запамінальнымі!
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бірукова В.Г.