Падарожжа ў мінулае
Школьнікі з аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем «Зорны гарадок» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №22 г. Магілёва» працягваюць сваё знаёмства з беларускай культурай і гісторыяй. Сёння, 30 сакавіка 2017 года, яны пазнаёміліся з побытам беларускіх сялян ХІХ-ХХ ст., на базе “Беларускай хаткі”, куды іх запрасіла цётка Арына.
Гаспадыня паведала і паказала як карыстацца рэчамі, якімі карысталіся іх прадзеды: віламі, чапалой, калаўротам і іншымі. Дзяўчынкі і хлопцы самі паспрабавалі паставіць чугунок, пакарыстацца прасам. Потым спявалі беларускія песенкі, гулялі ў гульні. Падарожжа ў “Беларускую хатку” атрымалася і цікавым, і займальным.
Выхавацель Конанава В.Д.