Гульня “Мая Радзіма Беларусь”.
З мэтай папулярызацыі беларускага слова 21 лютага 2021 ў 4 класе была праведзена гульня “Мая Радзіма Беларусь”. У ходзе гульні дзеці адправіліся ў падарожжа па краіне беларускай мовы. Вучні падзяліліся на дзве каманды і спаборнічалі паміж сабой. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, тлумачылi прыказкi, рашалі рэбусы, працавалі перакладчыкамі і шыфравальшчыкамі. Мерапрыемства садзейнiчала развiццю мыслення, пазнавальнага інтарэсу, узбагачэнню слоўнікавага запасу, выхаванню павагi да Беларусі i беларускай мовы.
Кабылянец Т.Н