Віталь Вольскі
Уявіце, што для нас з вамі казачнымі ўмельцамі сканструяваны цудоўны самалёт, у салоне якого могуць размясціцца многія тысячы пасажыраў. Самалёт спецыяльна абсталяваны для падарожцаў у мінулыя стагоддзі. Хто ж не згодзіцца на такую экскурсію?
У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся пра гісторыю беларускай зямлі, пазнаёміліся з п’есамі Віталя Вольскага (“Цудоўная дудка”, “Несцерка”), з прыродазнаўчымі творамі (“У лясах над Бярозай”, “Месяц за месяцам”, “Чайкі над Караччу”, “Падарожжа на краіне беларусаў”).
Напрыканцы мерапрыемства вучні 9″Б” класа правялі літаратурную віктарыну па жыццю і творчасці пісьменніка.
Літаратурнае падарожжа пакінула станоўчыя эмоцыі ў сэрцы кожнага, хто на ім прысутнічаў.
Натсаўнік беларускай мовы і літаратуры – Бірукова В.Г.