Главная > Беларускамоўны чацвер > “Ты пакліч мяне, пазаві…”

“Ты пакліч мяне, пазаві…”

9 лістапада 2023г. у 7 “А” класе прайшла класная гадзіна да 75- годдзя з Дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц “Ты пакліч мяне, пазаві…” Жанчына – творца. 20 лістапада Я.Янішчыц споўнілася б 75 год. Самае важнае для кожнага чалавека яна сказала вельмі простымі словамі: “Пачынаецца ўсё з любові…”
Вучні з вялікім задавальненнем чыталі вершы таленавітай паэтэсы. Яно і не дзіва: яны ж запамінаюцца на адным дыханні.
Вершы Я.Янішчыц перакладзены на розныя мовы свету. На словы паэтэсы кампазітары напісалі песні. Друкавалася ў вядучых літаратурных выданнях не толькі сваёй краіны, а і за яе межамі.
Сапраўдная паэзія нясе ў сабе вялікую таямніцу, якую потым стагоддзямі разгадваюць і простыя чытачы і даследчыкі. У Яўгеніі Янішчыц таксама была загадка.
Класная гадзіна прайшла на адным дыханні. Вучні даведаліся шмат цікавага пра вядомую паэтэсу і прачыталі шмат вершаў. Атрымалі добры настрой ад мерапрыемства.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кулагіна А.Я.