Шанаваць родную мову
“Хто не шануе родную мову, той не шануе сам сябе”
Ф. Багушэвіч
Класны кіраўнік 1 “А” класа Канавалава А.Б. працуе над фарміраваннем навыкаў беларускага вымаўлення і уменняў асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых. Яна практыкуе праводзіць класныя часы і пазакласныя мерапрыемствы на беларускай мове.
2 лютага 2017 года настаўнікам праведзены класны час на тэму “Занятак у вольны час”. Вучні знаёміліся з рознымі гульнямі, якімі можна займацца ў вольны час. Дзеці вучыліся адказваць на пытанні, знаёміліся з новымі словамі і выразамі.
У дзяцей развіваўся і ўзбагачаўся слоўнікавы запас, памяць, творчыя здольнасці.
Настаўнік выхоўваў у вучняў ітарэс да казак, працавітасць, добразычлівасць, пачуцці ўзаемадапамогі.
Класны кіраўнік 1 “А” класа Канавалава А.Б.