Паэтычная мазаіка “Быў. Ёсць. Буду”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

29 кастрычніка 2020 года для вучняў 8 «Б» класа была наладжана паэтычная мазаіка «Быў. Ёсць. Буду».

Школьнікі пазнаёміліся з развітальнай кнігай пісьменніка. Кожны з падлеткаў на гэтым мерапрыемстве змог адчуць, што жыццё аўтара і яго творчасць непадзельнае цэлае. Душа пісьменніка была адкрыта для ўсіх!

Настаўнік беларускай мовы Бірукова В.Г.