Главная > Беларускамоўны чацвер > Беларусам я завуся, родным краем ганаруся!

Беларусам я завуся, родным краем ганаруся!

IMG_20170419_124035І зноў прыйшоў чацвер… Беларускія словы чуюцца не толькі ў кабінетах на ўроках беларускай мовы, але  і на школьным калідоры, у сталоўцы… Як жа гэта прыемна!

20.04.2017 вучні 4 “Б” класа сталі ўдзельнікамі гульні–віктарыны “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”, якая садзейнічала развіццю ўвагі, кемлівасці, пазнавальнай актыўнасці і творчай ініцыятывы вучняў, цікавасці да роднай мовы.

Мэтай правядзення віктарыны было павышэнне цікаўнасці да Радзімы, роднай мовы і родных мясцін. У віктарыне ўдзельнічалі ўсе вучні класа. Вучні з захапленнем удзельнічалі ў спаборніцтве, выконваліўсе прапанаваныя заданні, якія садзейнічалі авалодванню роднай мовай. А як цікава было маляваць родную Беларусь, але не алоўкамі, а словамі; падарожнічаць па карце, шукаць рэкі і азёры, гарады і вёскі, мясціны, дзе яны ўжо былі і куды яшчэ мараць паехаць.

Мерапрыемства атрымалася цікавым. У выніку перамагло сяброўства.

изображения не найдены

Класны кіраўнік 4 “Б” класа Бараноўская С.М.