Главная > Беларускамоўны чацвер > Не пакідайце ж мовы нашай беларускай

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай

bcSdELkOWSwПра мову беларусы шаноўна і ласкава гавораць «родная мова», «матчына мова», «мова бацькоў і дзядоў». Менавіта, такія выказванні пра родную мову гучалі увесь дзень у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №22 г.Магілёва” 14 верасня 2017 года.

“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі,” – пісаў яшчэ ў ХІХ стагоддзі класік беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч. На жаль, актуальным гэты заклік застаецца і для нас, беларусаў ХХІ стагоддзя.

Таму ў 2017/2018 навучальным годзе, як і ў папярэднім, кожны чацвер будзе адзіным днём беларускага маўлення. Штотыднёва ў нашай школе будуць праводзіцца разнастайныя гульні, конкурсы і віктарыны, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы. А галоўнай будзе акцыя “Размаўляй па-беларуску!” Пачніце з малога: прыміце ўдзел у акцыі ці конкурсе, павітайцеся па-беларуску, скажыце “дзякуй” за тое добрае, што зробяць у гэты дзень вам.

У межах акцыі “Размаўляем па-беларуску” у школьнай бiблiятэцы прайшла гадзіна роднай мовы “Далучыцца да роднай мовы”. Вучні знаёміліся з літаратурным багаццем роднай мовы. Прайшлі конкурсы “Скарбонкі нашай мовы”, якія дапамаглі дзецям паказаць веданне роднай мовы, “Загадкі дзеда Усеведа”, гучалі беларускія народныя загадкі, загадкі-пытанні. Дзеці чыталі вершы на роднай мове.

1

Бібліятэкар Лісейчыкава Ю.В.