Хто хоча стаць дзесяцібальнікам?
18.09.2017
16 верасня 2017 года ў трэцюю суботу месяца адбылася літаратурная гульня “Хто хоча стаць дзесяцібальнікам?” па прадмеце беларуская літаратура. Гульня была прысвечана творчасці Якуба Коласа, 135-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца ў гэтым годзе. Літаратурную гульню паміж вучнямі 10-11 класаў правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я. Удзельнікі і гледачы атрымалі шмат ўражанняў, правялі час з задавальненнем.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.