Главная > Беларускамоўны чацвер > Любіць і шанаваць роднае слова…

Любіць і шанаваць роднае слова…

8-2Вучні 7-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 22 г. Магілева” пастаянныя наведвальнікі ўстановы культуры «Магілёўская абласная бібліятэка ім. У. І. Леніна». На гэты раз у бібліятэцы прайшоў урок на тэму Максім Багдановіч “Маёвая песня” ( “Па-над белым пухам вішняў…”), прысвечаны да 125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Бышыкавай А.Я. была абраная незвычайная форма навучання — урок-адкрыццё. Вучні з захапленнем чыталі верш, размаўлялі аб паэзіі, развівалі навыкі выразнага чытання. Выпрацоўвалі навыкі аналізу пейзажнага твора, вызначалі ролю вобразна-выяўленчых сродкаў у вершы.

Па-над белым пухам вішняў,
Быццам сіні аганёк,
Б’ецца, уецца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк.

Разам з настаўнікам вучні разгледзілі майстэрства М. Багдановіча ў передачы шматколернасці навакольнага свету.

Такія нестандартныя спосабы навучання як урок-падарожжа, урок-адкрыццё, калі вучэнне становіцца для дзяцей радасным і прывабным, ствараюць умовы для фарміравання станоўчай вучэбнай матывацыі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.