125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча
9 снежня 2016 года наша краіна адзначае 125-годдзе са дня нараджэння выбітнага класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, які быў не толькі надзелены рысамі геніяльнасці паэт, але і аўтарам пейзажнай, любоўнай, сацыяльна-філасофскай лірыкі і вытрыманых у фальклорна-эпічным духу паэм.
Ён быў, як вядома, і самабытным празаікам – апавядальнікам і эсэістам, і непераўзыдзеным майстрам паэтычнага перакладу, і тонкім бліскучым літаратурным крытыкам, і глыбокім вучоным-даследчыкам – заснавальнікам навуковай гісторыі беларускай літаратуры і мастацтва, і чуйным да пульсу часу, дасведчаным і перакананым публіцыстам, і нарэшце – выдатным мысліцелем рэвалюцыйна-дэмакратычнай школы. Ва ўсіх гэтых галінах творчай дзейнасці ён пакінуў спадчыну, якая па сённяшні дзень працягвае эстэтычна актыўнае жыццё.