Мова – ключ да дзвярэй у свет
У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага 2017 года вучні 7 класаў завіталі ў госці да юнацкага аддзела ўстановы культуры «Магілёўская абласная бібліятэка ім. У. І. Леніна» і прынялі ўдзел у гадзіне роднай мовы «Мова – ключ да дзвярэй у свет».Дзеці даведаліся пра гісторыю свята, з дапамогай конкурсаў высвятлялі, як ведаюць родную мову. У заданні «Перакладчык» перакладалі словы з рускай на беларускую мову і наадварот, «Паэт, вам слова» – складалі чатырохрадкоўе з прапанаванай рыфмай, «Мудрае слова народнае» – адгадвалі загадкі, «Слоўнікі ўсе важныя, слоўнікі ўсе патрэбныя» – адгадвалі пра які слоўнік ідзе гаворка. Удзельнічалі ў беларускіх народных гульнях: «Вожык і мышы», «Пярсцёнак». А напрыканцы прынялі ўдзел у акцыі «Перачытваем Коласа і Купалу разам».