Главная > Беларускамоўны чацвер > Ты заўсёды абаронца — я люблю цябе бясконца!

Ты заўсёды абаронца — я люблю цябе бясконца!

2723 лютага 2017 года ў першых класах прайшло свята, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны «Ты заўсёды абаронца — я люблю цябе бясконца!» На гэтае свята традыцыйна запрашаюцца таты і дзядулі. Хлопцы і дзяўчынкі рыхтавалі віншаванні на беларускай мове, чыталі вершы, спявалі песні і нават танцавалі.   

Потым хлопчыкі паказалі свой спрыт у спартыўных эстафетах. Асаблівае задавальненне прынёс конкурс, калі хлопцы апраналіся за 45 секунд. Не засталіся ў баку і дзяўчынкі: яны малявалі партрэты сваіх тат. Да дзяцей далучыліся і настаўнікі, якія павіншавалі мужчын са святам.

изображения не найдены

Класны кіраўнік 1 «Б» класа Конанава В.Д.