Літаратурная гасцёўня запрашае…
23 сакавіка 2017 года вучні 11 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва» запрасілі ўсіх жадаючых на літаратурную гасцёўню «Ты — боль, паэзія. Ты — быль».
Мы — тройчы дзеці ў вечным крузе:
Мы дзеці роднае сям’і,
І дзеці маці — Беларусі,
І дзеці Матухны — Зямлі.
Н. Гілевіч
У час правядзення гэтай незвычайнай сустрэчы з вуснаў аматараў беларускай паэзіі гучалі вершы сучасных паэтаў пра жыццё, прыроду і каханне…
Вучні з задавальненнем прадэманстравалі свае творчыя здольнасці ў выкананні на памяць вершаў, якія падаліся ім блізкімі па настрою, паспрабавалі высветліць, якія праблемы хвалююць сучасных аўтараў.
Пяшчотныя беларускія вершы падаравалі ўсім добры настрой, цеплыню і ўсмешкі на тварах!
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бірукова В.Г.