Магілёўскія зорачкi
29 сакавіка 2017 года самыя таленавітыя вучні сярэдней школы № 22 г. Магілёва прынялі ўдзел у гарадскiм конкурсе дзіцячай і юнацкай творчасці “Магілёўскія зорачкi”, які праходзіў на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці “Эверэст” г. Магілёва”.
У намінацыі «Вакальны жанр» свае індывідуальныя асаблівасці, вакальныя дадзеныя і харызматычныя якасці характару раскрылі вучаніца 3 «А» класа Крупянькова Вікторыя і вучаніца 9 «Б» класа Якубовіч Дар’я, выканаўшыя песні беларускіх аўтараў на беларускай мове.
Удзельнікам намінацыі “Чытальнік” стаў вучань 11 «А» класа Юрчанка Станіслаў, які прачытаў аўтарскі верш на беларускай мове «Мой Магілёў».