Экскурсія ў свет навукі
13 красавіка 2017 года, у беларускамоўны чацвер, у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва” адбылася цікавая экскурсія, якая праходзіла ў школьным музеі навукі “ЛабірынтУм”. Праводзіў экскурсію вучань 11 “А” класа Юрчанка Станіслаў. Ён на беларускай мове расказаў вучням 2-га класа пра тое, як круціцца планета Зямля і паказаў гэта з дапамогай прыбора “Цялурый”. таксама малодшыя школьнікі пачулі назвы раслін і дрэў, прадстаўленых у музеі: дзьмухавец, хвошч, чарніцы, брусніцы, ляшчына, сасна і інш.
Потым Станіслаў засяродзіў увагу другакласнікаў на падзеях Другой сусветнай вайны на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Усе падзеі таго часу былі адлюстраваны на карце, на якой вучні змаглі адшукаць вобласці РБ, сталіцу нашай краіны, горад, у якім мы жывём…
Прысутнічых уразілі і калекцыі насякомых, што насяляюць тэрыторыю Беларусі.
У час экскурсіі другакласнікі атрымалі новыя веды, станоўчыя ўражанні, пачулі родную беларускую мову.
Настаўнікі Цвярдова А.А., Бірукова В.Г.