Да 500-годдзя пачатку беларускага кнігадрукавання
28 красавіка 2017 года ў юнацкім аддзеле ўстановы культуры «Магілёўская абласная бібліятэка ім. У. І. Леніна» вучні 5-7 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 22 г. Магілева” прынялі ўдзел у гістарычна-паэтычнай вандроўке «Слаўны сын Беларусі», якая прысвечалася жыццю і творчасці Францыска Скарыны.
Праз паведамленне бібліятэкара і вершы беларускіх паэтаў дзеці пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю беларускага першадрукара. Адказвалі на пытанні, тым самым правяраючы сябе на ўважлівасць, выконвалі заданні рознай складанасці. Напрыклад: шукалі ў старабеларускім алфавіце як правільна называлі першадрукара, чыталі выказванні, афармлялі буквіцы алоўкамі і фламастарамі як сапраўдныя мастакі, збіралі пазлы з выявамі першадрукароў – Ф. Скарыны і С. Собаля.
Таксама вучні пабывалі на экскурсіі ў аддзеле кнігасховішча, дзе праслухалі агляд літаратуры тэматычнай выставы «Лістаем рарытэты». Дзеці з цікавасцю разглядалі самыя старыя кнігі бібліятэкі.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.