Главная > Беларускамоўны чацвер > Чытаем апавяданні пра вайну

Чытаем апавяданні пра вайну

1Каб адзначыць 72-годдзе Вялікай Перамогі ў нашай школе прайшоў Тыдзень Памяці. Адным з цікавых мерапрыемстваў, якое прайшло 11 мая 2017 года, было чытанне апавяданняў беларускіх пісьменнікаў пра вайну.

Вучаніцы 9 «Б» класа Мяцёлкіна Кацярына, Шчаглова Ульяна, Зайчанка Алена прачыталі ў 1 «Б» класе апавяданне А. Якімовіча «Аладкі».  Гэты твор узрушыў першакласнікаў, і яны пачалі размову пра вайну, пра маму, і, нарэшце, пра Перамогу.  Трэба адзначыць, што і старшакласніц уразілі драматычныя падзеі гэтага твора, і  нават  пры чытанні іх галасы дрыжалі. Пасля чытання дзеці выразілі свае думкі ў малюнках.

1

2

Настаўнік 1 «Б» класа Конанава В.Д.