Купала заўсёды ў сэрцы маім
7 ліпеня споўнілася 135 год з дня нараджэння Янкі Купалы. Кожная нацыянальная літаратура мае свае славутыя постаці, якія сталі прызнанымі песнярамі свайго народа, яго гістарычнага лесу. У беларусаў – гэта Янка Купала.
Ужо больш за стагоддзе людзі захапляюцца чысцінёй, мілагучнасцю і непаўторнасцю паэзіі Янкі Купалы. Час не мае ўлады над яго творчасцю. Праз яго творы свет пазнаў жыццё беларускага народа, звычаі, гісторыю, прыгажосць беларускай прыроды.
У аддзеле беларускай і краязнаўчай літаратуры УК «Магілёўская абласная бібліятэка імя В.І.Леніна» дзейнічае кніжна-ілюстрацыйная выстава «Несмяротная душа Беларусі», на якой прадстаўлена творчая спадчына класіка айчыннай літаратуры праз максімальна поўны рэпертуар выданняў розных гадоў. Асаблівую каштоўнасць прадстаўляюць дарэвалюцыйныя творы і прыжыццёвыя выданні паэта.
Прапануем прыняць удзел у інтэрактыўнай віктарыне, аднавіць свае веды аб жыцці і творчасці нацыянальнага класіка Беларусі і даведацца пра цікавыя факты з яго жыцця.