Главная > Беларускамоўны чацвер > Краязнаўчы квэст «Магілёву — 750 год»

Краязнаўчы квэст «Магілёву — 750 год»

219 кастрычніка 2017 года юныя аматары беларускай мовы і літаратуры прынялі ўдзел у краязнаўчым квэсце «г. Магілёву 750 год». Вучні 7-8 класаў з вялікім захапленнем і ахвотай выконвалі ўсе заданні квэста, якія для іх прыдумалі бібліятэкары юнацкага аддзела бібліятэкі імя У.І. Леніна.

Вучні адшуквалі адказы на прапанаваныя заданні па ўсім аддзелам бібліятэкі. Праглядзелі шмат часопісаў, кніг, энцыклапедый, разгадалі шмат заданняў-загадак. 

У рабоце усё атрымалася. Усе загадкі і заданні былі разгаданы і выкананы. Вучні паказалі свае веды на высокім узроўні і атрымалі ад юнацкага аддзела сімвалічныя прызы.

Класны кіраўнік 8 «Б» класа Бышыкава А.Я.