Каб любіць свой край, трэба, перш за ўсё яго ведаць…
30 лістапада 2017 года класны кіраўнік 2 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва» Канавалава А.Б. правяла пазакласнае мерапрыемства «Чароўны куфэрак ведаў».Настаўніца працуе над выхаваннем патрыятызму, грамадскіх пачуццяў вучняў на аснове гісторыі і культуры роднага краю. У ходзе мерапрыемства дзеці складалі вуснае сачыненне на тэму «Прыгажуня зіма». Яны выкарыстоўвалі скарагаворкі, прыказкі, прымаўкі, казкі, пацешкі і забаўлянкі. А потым, каля школы на свежым паветры вучні вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, якія суправаджаліся загадкамі і шарадамі.
Гэта мерапрыемства дазволіла рашыць дзве задачы: у вясёлай і лёгкай форме спазнаваць навакольны свет, пашырыць кругагляд, і таксама, ўмацаваць навыкі здаровага ладу жыцця дзяцей.
Класны кіраўнік 2 «А» класа Канавалава А.Б.