Главная > Беларускамоўны чацвер > Чароўная кветка беларускай паэзіі

Чароўная кветка беларускай паэзіі

1Творчасць – гэта арэна самасцвярджэння, дыханне, без якога няма жыцця. Менавіта такой паэтэсай з боскай іскрай, якой дадзена было тварыць як дыхаць і чые кнігі – наш мастацкі набытак, была і ёсць для нас Яўгенія Янішчыц.

22 лютага 2018 года вучні 11 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва” з дапамогай супрацоўнікаў бібліятэкі імя І. Шамякіна змаглі пазнаёміцца з цікавымі звесткамі пра жыцце і творчасць пясняркі Палесся ў час інтэграванага ўрока “Чароўная кветка беларускай паэзіі”.

Чую тваю жаўруковую музыку

У скошаных травах мурожных

Мова! Як сонца маё беларускае,

Ты свецішся словам кожным.

Цябе і заворвалі, і закопвалі.

І ўсё ж нашы продкі праз гора

Данеслі да нас цябе, родную, цёплую,

Жывую і непаўторную.

Я.Янішчыц

Палеская ластаўка, Палесся мілае дзіця, палеская летуценніца – так назвалі ў нашай літаратуры гэтую выдатную паэтку, якой, на вялікі жаль, было суджана пражыць усяго сорак гадоў.

Яўгенія Янішчыц нагадвае казачную птушку ў вечным палёце, якая хораша праляцела над родным Палессем, над Беларуссю, лёгкім крылом ускалыхнула аблокі, імкліва і нечакана растаяла за небасхілам.

Яна заўсёды ў сваіх творах была гранічна шчырай, давала волю пачуццям, якімі жыла душа. Таму яе слова, звычайна сатканае, калі гаварыць высокім стылем паэтэсы, з дабрыні і праўды, адкрытае, як рана, менш за ўсё грашыла на падробку і штучнасць.

Настаўнік беларускай мовы Бірукова В.Г.