Мая маленькая Радзіма, як жывапісная карціна!
У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №22 г. Магілёва» 15 сакавіка 2018 года ў рамках беларускамоўнага чацвярга адбылося пазакласнае падарожжа «Беларусь — гэта тое, што я люблю». Вучні разам з настаўніцай далучыліся да беларускага народнага фальклору, казак, вершаў, прыказак. Размаўляць на роднай мове вельмі падабаецца вучням, гэта фарміруе павагу да роднай мовы, родных мясцін, дапамагае пачуць і пазнаць усю прыгажосць і незвычайны каларыт роднай мовы.
З асабістай шчырасцю хлопчыкі і дзяўчынкі гаварылі пра сваю малую радзiму — родны Магілёў.
Класны кіраўнік 2 «А» класа Канавалава А.Б.