Главная > Беларускамоўны чацвер > Квітней, Магілёў!

Квітней, Магілёў!

У рамках адкрыцця Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі 22 сакавіка адбылося свята кнігі і чытання «Квітней, Магілёў, любы горад маёй Беларусі». Тэматыка свята была прымеркавана да Года малой радзімы і 80-годдзя Магілёўскай вобласці. Для чытачоў у фае была арганізавана кніжная выстава: «Шчодрае сэрца пісьменніка – дзецям», на якой была прадстаўлена сучасная мастацкая літаратура для дзяцей і юнацтва беларускіх, расійскіх і замежных пісьменнікаў.

На свяце гучалі вершы аб родным краі, аб любові да кнігі паэтаў Магілёўшчыны. Вучні дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняй школы № 22 г. Магілёва» Шаблінская Вераніка, Пікас Мікіта, Емельяненка Алег прачыталі вершы Ніны Галіноўскай «Чамучка» і Міхася Пазнякова «Энцыклапедыя», «Мая бібліятэка».

Ва ўрачыстай абстаноўцы дырэктар бібліятэкі Ілона Уладзіміраўна Сарокіна ўручыла дыпломы лепшым чытачам аддзела абслугоўвання школьнікаў малодшых класаў і юнацкага аддзела.
Дзеці атрымалі шмат незабыўных уражанняў ад праведзенага мерапрыемства. Спадабаліся выступленні, музычныя нумары і іншых вучняў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.