Главная > Беларускамоўны чацвер > Беларускія касманаўты

Беларускія касманаўты

19 красавіка 2018 года вучні 2 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва» пазнаёміліся з беларускімі касманаўтамі Пятром Клімуком, Уладзімірам Кавалёнкам і Алегам Навіцкім. Яны даведаліся, якімі вучнямі былі касманаўты ў дзяцінстве, як сябравалі, як дапамагалі бацькам. Думка пра тое, што знакамітыя касманаўты былі шчырымі і працоўнымі людзьмі, дапаможа дзеткам добра вучыцца, працаваць і ісці да сваёй мары — стаць добрым чалавекам.

Класны кіраўнік 2 «Б» класа Конанава В.Д.