Сустрэча з дзіцячым пісьменнікам
26 красавіка вучні 7-8-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва» ў абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна сустрэліся з дзіцячым пісьменнікам – Ірынай Токаравай. Ірына Аляксандраўна піша цікавыя навуковыя казкі, шые лялек, ставіць з дзецьмі спектаклі, мюзіклы, складае сцэнарыі, вершы, музыку. Школьнікаў Ірына Токарава пазнаёміла з кнігай «Ерусалімскія апавяданні: запіскі паломніцы». Дзеці з цікавасцю праслухалі аповед аўтара пра паездку ў Ерусалім. Пісьменнік пакінула аўтографы на памяць чытачам і падарыла бібліятэцы чатыры кнігі, з якіх «Спартыўны гарадок», «Хутчэй, вышэй, мацней» былі падрыхтаваныя спецыяльна для рабят – удзельнікаў гульні-конкурсу па фізкультуры «Алімпіёнак-2017».
Класны кіраўнік 8 «Б» класа Бышыкава А.Я.