Главная > Беларускамоўны чацвер > Матулечка! Са святам!

Матулечка! Са святам!

11 кастрычніка 2018 года, у тыдзень перад святам маці, у 3 «Б» класе прайшла падрыхтоўка да ўрачыстага віншавання матулі.

Дзеткі вырабілі святочную паштоўку ў тэхніке «Ізоніць», вучылі вершы і, канешна, павіншавалі матуль.  Цёплыя словы і нават слязінкі ў вачах мам дапамагаюць і дзецям і дарослым быць больш чулымі ў сям’і.

Дзякуй, дзеткі! Дзякуй, матулі!

 

Класны кіраўнік 3 «Б» класа Конанава В.Д.