Online-сустрэча «Магілёў-Курск»
25 кастрычніка 2018 года вучні 8-9 класаў прынялі ўдзел у оnline-сустрэчы «Магілёў-Курск» у абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна.Тэлемост для вучняў быў прысвечаны тэме «Народныя промыслы, лялькі».
Мерапрыемства прайшло ў зале юнацкага аддзела. Дзеці даведаліся аб гісторыі стварэння рускай народнай лялькі і расказалі сябрам пра беларускую народную ляльку, а таксама пра беларускія традыцыі.
У ходзе мерапрыемства вучні абменьваліся цікавай інфармацыяй у прамым эфіры, задавалі актыўна пытанні сябрам з Курска.
Online-сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.