Главная > Беларускамоўны чацвер > Лекторый «Арыенцір: Бібліятэчная прастора – маладому пакаленню»

Лекторый «Арыенцір: Бібліятэчная прастора – маладому пакаленню»

13 снежня вучні 8-9 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва» прынялі ўдзел у гадзіне адкрытага дыялогу «Стварэнне сям’і — важны жыццёвы этап», арганізаванага абласной бібліятэкай. З хлопцамі гутарыла Галіна Міхайлаўна Аношка – начальнік аддзела ЗАГС Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Галіна Міхалаўна пачала сустрэчу з таго, што стварэнне сям’і — гэта важны жыццёвы этап у жыцці кожнага чалавека. Сям’я з’яўляецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры, пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. Дзякуючы сям’і мацнее і развіваецца дзяржава. Паспяховае развіццё любой краіны — фізічна і маральна здаровыя і шчаслівыя людзі. У Рэспубліцы Беларусь умацаванні прэстыжу сям’і надаецца вялікая ўвага. Бо менавіта з сям’і пачынаецца жыццё чалавека і адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна.

Школьнікі ўважліва слухалі і задавалі пытанні. Напрыклад, якімі імёнамі цяпер называюць нованароджаных, які сярэдні ўзрост уступаюць у шлюб сёння, з якога ўзросту выдаюць пашпарт, магчыма памяняць імя ці прозвішча?

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.