Пад небам Бацькаўшчыны
20 снежня 2018 года вучні 8 «А» класа наведалі юнацкі аддзел абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна, для якіх бібліятэкары правялі пазнавальную гадзіну «Пад небам Бацькаўшчыны: культурны багаж 2018 года».Праз мультымедыйную прэзентацыю вучні даведаліся пра юбілейныя даты мастацкіх і літаратуразнаўчых твораў, газет, культурных ўстаноў. З цікавасцю праслухалі пра газеты «Губернскія ведамасці» (да 180-годдзя з часу выдання) і «Дзянніцца» (да 100-годдзя). Падлеткі азнаёміліся з найвышэйшым дасягненнем еўрапейскай славістыкі канца ХІХ – пачатку ХХ ст., сапраўднай энцыклапедыяй беларусазнаўства Яўхіма Карскага «Беларусы»; першай граматыкай беларускай мовы «Беларуская граматыка» знакамітага філолага Браніслава Тарашкевіча.
Вучні чыталі ўрыўкі з паэм-юбіляраў «Новая зямля» Якуба Коласа, «Сцяг брыгады» Аркадзя Куляшова; са зборнікаў-юбіляраў «Жалейка» Янкі Купалы, «Вянок» Максіма Багдановіча.
У канцы дзеці паспрабавалі згуляць у настольную гульню «Мова», галоўнай мэтай якой з’яўляецца развіццё беларускай мовы і пашырэнне яе ўжытку ў грамадстве.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.