Главная > Беларускамоўны чацвер > Літаратура ў пытаннях і адказах

Літаратура ў пытаннях і адказах

24 студзеня 2019 года ў беларускамоўны чацвер 6-класнікі ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва» прымалі ўдзел у конкурсе «Літаратура ў пытаннях і адказах».Вучні ўспомнілі як старажытныя міфы, так і літаратурныя творы, напісаныя выдатнымі пісьменнікамі нашай Радзімы, чарговы раз упэўніліся ў самабытнасці і арыгінальнасці роднай літаратуры, якая вучыць нас назіраць, разважаць, супастаўляць, аналізаваць — спасцігаць жыццё.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бірукова В.Г.