Адрес:
Республика Беларусь,
212001, г. Могилёв,
ул. Вокзальная, д. 26 Телефоны:
+375 (222) 74-29-40, 65-88-07 e-mail:school22mogilev@lenobr.by
Посмотреть на карте
Манахіня і ігумення праваслаўнага манастыра, асветніца. Стала першай жанчынай, кананізаванай Рускай праваслаўнай царквой Еўфрасіння Полацкая.
Удзельніца лістападаўскага паўстання 1830 года, падчас якога арганізавала і ўзначаліла невялікі партызанскі атрад Эмілія Плятэр. Адам Міцкевіч прысвяціў верш «Смерць палкоўніка». А было ёй 25 год.
Паэтэса, аўтар зборніка «Скрыпка беларуская», Алаіза Пашкевіч, пісала пад псеўданімам «Цётка».
Беларуская актрыса тэатра і кіно Стэфанія Станюта.
Савецкі ваенны ўрач, якая вынесла з поля бою 123 раненых Зінаіда Тусналобава-Марчанка. Згубіла з-за абмаражэння рукі і ногі, але засталася жывая.
Партызанская актывістка, сувязная паміж Цэнтральным Камітэтам КП Беларусі і камандаваннем фронту Вера Харужая. Была шырока вядомая сярод моладзі яшчэ падчас жыцця, у даваенны час, дзякуючы дзейнасці ў Заходняй Беларусі.
Беларуская паэтэса, грамадскі дзеяч, рэдактар часопіса для пчаляроў «Беларуская борць» Зоська Верас нарадзілася на тэрыторыі Украіны, амаль усё жыццё пражыла ў Вільнюсе, але шчыравала на беларускай ніве.
Беларуская актрыса, якая іграла ролю Паўлінкі ў пастаноўцы па п’есе Янкі Купалы Паўліна Мядзёлка.
Савецкая гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, заслужаны майстар спорту СССР Вольга Корбут.