Да 75-годдзя вызвалення Беларусі
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 18 красавіка 2019 года прайшоў інфармацыйны час «Я з вогненнай вёскі…»
Дзеці даведаліся пра экранізацыю твораў Алеся Адамовіча: «Вайна пад стрэхамі», «сыны сыходзяць у бой» (рэжысёр В. тураў, аўтар і выканаўца песень В. Высоцкі, кінастудыя «Беларусьфільм», 1970), знятых на аснове дылогіі «партызаны» Алеся Адамовіча; «Ідзі і глядзі» (рэжысёр Э. Клімаў, кінастудыя «Беларусьфільм», 1985); па творах «Хатынская аповесць», «карнікі»; «Франц + Паліна» (рэжысёр М. Сегал, «Югра-Фільм», 2006).