Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У кожнага з нас свая мова! Адны з іх вабяць сваёй прыгжосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай.
З мэтай павышэння матывацыі да вывучэння беларускай мовы 21 лютага для вучняў 6 «Б» класа было праведзена пазакласнае мерапрыемства «Звіні, мая светлая, родная мова!». У час мерапрыемства школьнікі чыталі вершы пра мову, спрабавалі самастойна складаць вершы, успаміналі народныя прыказкі, працавалі перакладчыкамі, адказвалі на пытанні віктарыны.
Цудоўны настрой пагаваў ва ўсіх вучняў. Родныя словы гучалі з вуснаў школьнікаў і нараджалі надзею, што родная мова будзе жыць!
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры — Бірукова В.Г.