Главная > Беларускамоўны чацвер > Паэтычная гасцёўня “ Я- акіяну жытняга калоссе”

Паэтычная гасцёўня “ Я- акіяну жытняга калоссе”

8 лютага,у беларускамоўны чацвер, у бібліятэцы прайшла паэтычная гасцёўня “ Я- акіяну жытняга калоссе”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння А. Куляшова.
У час мерапрыемства вучні знаёміліся з творчасцю юбіляра, чыталі яго вершы пра жыццё, вайну, каханне: “ За гадамі год”, “Гадзіннік мой- не сонца, што ў зеніце”, “Жыццё маё- цяжкі з гадамі бой”, “ Сноп апошні залатога жыта”, “ Над спаленай вёскай”.
Дзецям вельмі спадабаліся творы паэта ваенай тэматыкі: вершы “Камсамольскі білет”, “Балада аб чатырох заложніках”, народную баладу “ Маці”.
Гасцёўня атрымалася запамінальнай. Усе атрымалі буру станоўчых эмоцый!