Сем цудаў Беларусі
7 снежня 2017 года ў 1 «А» класе прайшоў урок-падарожжа “Сем цудаў Беларусі”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй Радзімы, з святынямі нашай зямлі, яе цудамі.
Першакласнікі адправіліся ў незвычайнае падарожжа і пазнаёміліся з гісторыяй стварэння крыжа Ефрасінні Полацкай, даведаліся пра тое, як Францыск Скарына надрукаваў свой Псалтыр, паслухалі пра Мінскі абраз Божай Маці, атрымалі шмат цікавых звестак пра знакамітыя слуцкія паясы.
Вучні здзейснілі завочную экскурсію ў Нацыянальны запаведнік – Белавежскую пушчу, паслухалі легенду пра стварэнне возера Нарач і пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Сафійскага сабора ў Полацку.
Завяршылася мерапрыемства конкурсам малюнкаў.