Беларуская скарбонка
24 мая 2018 года ў беларускамоўны чацвер вучні 3 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва» прынялі ўдзел у віктарыне знаўцаў беларускай мовы «Беларуская скарбонка».
Мэтай мерапрыемства было пашырэнне ведаў школьнікаў пра словы беларускай мовы. На занятку ствараліся ўмовы для выхавання любові і павагі да роднай літаратуры, развіцця нацыянальнай самасвядомасці.
Вучні працавалі ў складзе групы, успомнілі беларускія прыказкі, загадкі, скарагаворкі, метаграмы. Дзеці вучыліся выпраўляць памылкі ў словах, успомнілі пра словы з супрацьлеглым значэннем.
У канцы пераможцы ўзнагароджваліся граматамі і прызамі.
Класны кіраўнік 3 «А» класа Кабылянец Т.М.