Главная > Беларускамоўны чацвер > Сэрца на далоні часу

Сэрца на далоні часу

18 кастрычніка 2018 года ў госці да старшакласнікаў ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Магілева» наведаліся супрацоўнікі бібліятэкі імя І. Шамякіна, якія падрыхтавалі для вучняў інтэграваны ўрок «Сэрца на далоні часу».

Вельмі ярка, вобразна і запамінальна адзінадцацікласнікаў пазнаёмілі з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка Беларусі І.П.Шамякіна. Вучні прайшліся па родных сцяжынках аўтара, па старонках яго кніг, засяродзілі ўвагу на агульначалавечых праблемах, якія вылучаў у сваіх творах пісьменнік.

Дзякуй за цікавае і пазнавальнае мерапрыемства!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бірукова В.Г.