15 лістапада – Сусветны дзень некурэння
15.11.2018

Мэта акцыі – прафілактыка захворванняў, прычынна звязаных з тытунекурэннем, павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва ў дачыненні да згубных наступстваў спажывання тытуню і ўздзеяння тытунёвага дыму, якія прыводзяць да ўзнікнення залежнасці і шэрагу сур’ёзных захворванняў, фарміраванне ў грамадзянскай супольнасці падтрымкі мер, накіраваных на абарону насельніцтва ад наступстваў спажывання тытунёвых вырабаў.
Прапануем азнаёміцца з матэр’ялам «Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў» , які падрыхтаваны спецыялістамі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. Н.Н.Аляксандрава і Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя