Каб любіць свой край, трэба, перш за ўсё, яго ведаць
Класны кіраўнік 3 «А» класа 31 студзеня 2019 года правяла з дзецьмі пазакласнае мерапрыемства грамадска-патрыятычнай накіраванасці.
Мэтай занятка было выхаванне патрыятызму, грамадскіх пачуццяў вучняў на аснове вывучэння гісторыі і культуры роднага краю.
Перад вучнямі стаялі наступныя задачы: актуалізаваць веды пра Беларусь, яе славутых землякоў, родную мову, выхоўваць пачуццё гонару за сваю грамадскую прыналежнасць, стымуляваць жаданне вучняў стаць неабходнымі сваёй краіне, дастойнымі яе.
На занятке гучала беларуская народная песня-танец «Бульба», беларуская песня «Зямля мая». Дзеці расказвалі вершы пра Беларусь, загадвалі загадкі, успаміналі пасловіцы і пагаворкі пра нашу краіну.
Рэфлексіяй была крыжаванка «Святыні Беларусі» і «Турнір знаўцаў роднай мовы».
Класны кіраўнік Канавалава А.Б.