Главная > Беларускамоўны чацвер > Да вытокаў роднай мовы

Да вытокаў роднай мовы

Дзень роднай мовы 21 лютага 2019 года ў нашым класе прайшоў вельмі цікава. Да нас у госці завітала магілёўская паэтка Марына Сліўко, якая чытала свае дзіцячыя вершы.

Вучні 3 «Б» класа падрыхтавалі казку «Пшанічны каласок», вершы беларускіх аўтараў. Разам з 6 «А» класам слухалі вершы сучасных паэтаў Беларусі. Потым разам пелі і танцавалі пад гукі народных інструментаў.

Мы запрасілі на свята малодшых сяброў з 1 «А» і 2 «А» класаў, якім вельмі спадабалася наша свята.

Вось у такіх творчых падзеях і складаецца любоў да роднай мовы.

Класны кіраўнік 3 «Б» класа Конанава В.Д.