Главная > Беларускамоўны чацвер > Пуцявiнамi Беларусi

Пуцявiнамi Беларусi

4 красавіка 2019 года ў 3 «Б» класе ў беларускамоўны чацвер праходзіла пазакласная гульня па станцыям «Пуцявiнамi Беларусi».

На станцыі «Казачнай» дзеці пазнавалі беларускія народныя казкі. На — «Музычнай» вывучылі песню «Касіў Ясь канюшыну» і танцавалі «Лявоніху», на станцыі «Кулінарная» успомнілі пра бульбу і стравы з яе. Была яшчэ станцыя з загадкамі і прыказкамі. Але ж самай цікавай была гульнёвая станцыя. І гэта зразумела, бо ўсе дзеткі з задавальненнем гулялі ў беларускія гульні.

Такім чынам, пазакласнае мерапрыемства прайшло насычана, цікава і пазнавальна.

Класны кіраўнік 3 «Б» класа Конанава В.Д.