Родная зямля грэе і аберагае
29.04.2019
Вучаніца 3 «А» класа Шадзько Маргарыта ўдзельнічае ў конкурсе «Жывая класіка». Яна прапанавала ўсім верш К.Крапівы «Дыпламаваны баран».
Году малой радзімы прысвечаны гэты конкурс. У школах усёй Беларусі праходзяць сотні мерапрыемстваў на розных узроўнях.
Вучні не толькі ўспамінаюць аб сваіх каранях, аб месцы, дзе ёсць часцінка душы, але і аддаюць доўг гэтаму кавалачку зямлі. Яны разважаюць аб важнасці малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека.
Класны кіраўнік Канавалава А.Б.