Каб квітнела роднае слова

План мерапрыемстваў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва” па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы на 2024/2025 навучальны год

Кожны народ павінен аберагаць сваю мову больш, чым граніцы, бо мова – галоўная яго абарона, куды больш моцная, чым усе яго цытадэлі.

Ірландскі вучоны Дэві

Родны край, родная зямля, родная мова… Якія дрыготкія пачуцці напаўняюць душу пры адным толькі ўспаміне аб іх! Гэта тое невычэрпная багацце, якое перадаецца нам ад прадзедаў.Любоў да сваёй Радзімы, народа пачынаецца з любові да роднай мовы. Мова яднае нас у народ, які носіць прыгожае імя – беларусы. Пра мову беларусы шаноўна і ласкава гавораць «родная мова», «матчына мова», «мова бацькоў і дзядоў».

Толькі родная мова натхняе нас на высакародныя ўчынкі, будзіць у сэрцах патаемную памяць і ў цяжкія хвіліны штурхае на самаахвярнасць. У родным слове для народа заключаецца ўсё: гісторыя мінулага, патаемнасць будучага, дзень учарашні, сённяшні і заўтраўшні. Толькі яно, роднае слова, здольнае лекаваць душу чалавека, гуртаваць людскія плямены. Можа, таму ў словах бохан хлеба і роднае слова – аднолькавая колькасць літар. Бо без аднаго і другога чалавек ніколі не выжыве…


Сайт-навигатор по аудиокнигам на белорусском языке

План мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №22 г. Магілёва”

Нашы мерапрыемствы

Чытаем вершы

Пішам па-беларуску правільна