Любоўю мацярынскай мы сагрэтыя…
Дзень маці – свята, прысвечанае самаму дарагому, што ёсць у жыцці чалавека. Гэта свята нашых любімых матуль!
Вельмі прыгожа і незабыўна прайшло гэта свята і ў дзяржаўнай установе адукацыі ,,Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва”. На працягу тыдня вучні 5 ,,А” класа, хвалюючыся, рыхтавалі падарункі для мам сваімі рукамі, вучылі вершы і песні, прымалі ўдзел у конкурсе фотакалажаў ,,Раскажы пра сваю маму”. Сотні ўсмешак, мора радасці, акіян любові адрасавалі сваім любым матулям юныя артысты. Ім так хацелася, каб вочы самага дарагога чалавека засвяціліся шчасцем!
Бірукова В.Г., класны кіраўнік