Сэрца на далоні часу
20 сакавіка 2017 года вучні 11 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі»Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва» наведалі інтэграваны ўрок «Сэрца на далоні часу», прысвечаны народнаму пісьменніку Беларусі І. Шамякіну, у бібліятэцы — філіяле № 2.
Супрацоўнікі бібліятэкі дапамаглі вучням успомніць жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, падрыхтавалі міні-экскурсію па рэдкасных фотаздымках «І.П.Шамякін: вядомы і невядомы», прагляд фрагментаў з мастацкіх фільмаў, знятых па творах пісьменніка, арганізавалі прагляд дакументальнай стужкі «Імгненне жыцця».
Дадзенае мерапрыемства было цікавым і карысным для ўсіх прысутных!
изображения не найдены
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бірукова В.Г.