Максім Багдановіч
У кожнай літаратуры ёсць пісьменнікі, якімі ганарацца нашчадкі. Максім Багдановіч — гонар і слава нашай краіны!
Юбілейную дату, 130 годаў з дня нараджэння Максіма Багдановіча, адзначылі вучні ДУА «Сярэдняя школа №22 г.Магілёва».
Максім Багдановіч…Яго імя ставяць узровень з Купалам і Коласам. Пра што б ні пісаў ён, творы гучаць надзвычай прыгожа і хвалююча. У гэтым і ўпэўніліся вучні 6″А» класа ў час правядзення свята кнігі «Незабыўны Максім Багдановіч», якое адбылося 9 снежня 2021 года.
З вуснаў падлеткаў ліліся словы паэта-юбіляра пра лёс Радзімы і народа, пра родную мову і прыроду, пра каханне. А таксама вучні мелі магчымасць завітаць у гасцёўню «Па старонках сямейнага альбома Багдановічаў» і даведацца пра сям’ю паэта, пра яго кароткае жыццё і геніальную адоранасць!
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры — Бірукова В.Г.